BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Праваслаўныя і католікі разам правядуць Хросны ход у Юравічы

А 13 верасня ў манастыры адбудзецца Літургія і Хросны ход у гонар свята.

12 верасня з Мазыра ў Юравічы з абразом Маці Божай Юравіцкай пройдзе традыцыйны Хросны ход, які праваслаўныя і католікі разам праводзяць з 2006 года. Тады ў склепе разбуранага кляштара выпадкова знайшлі копію цудатворнага абраза. Да гэтага лічылася, што копій старажытнай святыні, якая ў XIX стагоддзі была таемна вывезена ў Кракаў, не існуе.

Нагадаем, абраз Маці Божай Юравіцкай шануецца як католікамі, так і праваслаўнымі. Юравіцкі манастыр, помнік архітэктуры позняга барока, першапачаткова належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Аднак пасля паўстання 1863-1864 гадоў касцёл быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства на падставе загаду генерал-губернатара Мураўёва. Комплекс стаў праваслаўным жаночым кляштаром, але з прыходам савецкай улады яго зачынілі, а будынак аддалі пад дзіцячы дом. У 1993 годзе дзяржава перадала паўразбураны Юравіцкі храмавы комплекс Тураўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Рэстаўрацыя будынка доўжыцца да гэтага часу.

З 2006 года кожную восень Юравіцкі абраз прывозяць у Мазыр, а потым урачыста нясуць назад у манастыр. У Юравічах Хросны ход мясцовыя жыхары сустракаюць стоячы ля сваіх двароў. Вяскоўцы кідаюць пад ногі святарам кветкі. Пасля Хроснага ходу праходзіць урачыстая Літургія.

А 13 верасня ў манастыры адбудзецца Боская Літургія і Хросны ход у гонар свята "Юравіцкай-Міласэрнай" іконы Божай Маці - здабыцця іконы. Манахі запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел і памаліцца ля цудатворнай святыні, сумесна малітоўна папрасіць Царыцу Нябесную аб захаванні і прымнажэнні мясціны і дапамогі ў асабістых справах.

Программа праздника, который организовывает Православная церковь

12 сентября 2016 года (понедельник):

08.00 – Молебен с водосвятием и Акафистом Пресвятой Богородице.
08.45 – Встреча преосвященного Леонида, епископа Туровского и Мозырского.
09.00 – Божественная литургия архиерейским служением, которую возглавит преосвященный Леонид, епископ Туровский и Мозырский, в сослужении всего духовенства епархии в кафедральном соборе святого Архангела Михаила в г. Мозыре.
11.00 – начало Крестного хода с чудотворной иконой Божией Матери Юровичская-Милосердная через пл. Горького, пл. Ленина, пл. Примостовую, по «старому» мосту через реку Припять, ул. Иваненко.
За городом Мозырем паломники садятся в автобусы и следуют до начала д. Юровичи, откуда снова Крестным ходом продолжат путь к Юровичской обители.
15.00 – Всенощное бдение перед собором Рождества Пресвятой Богородицы Юровичского Свято-Рождество-Богородичного мужского монастыря.
17.00 – Монастырская трапеза.
Для желающих обзорная экскурсия по комплексу обители.
17.30 – Отбытие паломников в г. Мозырь и г. Калинковичи.
Для желающих остаться на ночлег в обители будет организован ужин. Затем состоится общее вечернее правило и сон.

13 сентября 2015 года (вторник):

08.45 – Встреча преосвященного Леонида, епископа Туровского и Мозырского.
09.00 – Божественная литургия архиерейским служением, которую возглавит преосвященный Леонид, епископ Туровский и Мозырский, в сослужении братии монастыря во священном сане и клириков епархии перед собором Рождества Пресвятой Богородицы Юровичского Свято-Рождество-Богородичного мужского монастыря. По окончании Литургии – молебен и Крестный ход вокруг обители.
12.00 – Монастырская трапеза.
Для желающих обзорная экскурсия по комплексу обители.
13.00 – Отбытие паломников в г. Мозырь и г. Калинковичи.

Last modified onПятніца, 09 Верасень 2016 14:33
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць