Ангела Меркель заклікала еўрапейцаў вярнуцца ў Царкву
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Так можна супрацьстаяць ісламізацыі Еўропы.
Канцлер Нямеччыны ў адказ на пытанне пра небяспеку ісламізацыі Эўропы праз мігрантаў заклікала эўрапейцаў вярнуцца да сваёй веры і культуры.
Пытанне пра ісламізацыю было зададзена Ангеле Меркель некалькі дзён таму падчас яе выступу ў унівэрсітэце Берна, у Швейцарыі. Інфармацыя пра як адказ стала вядомай толькі ў апошнія дні, у сувязі з масавай хваляй ісламскай міграцыі ў Эўропу.
— Страх ніколькі не з’яўляецца добрым дарадчыкам, — сказала кіраўнічка Нямеччыны, адзначыўшы, што сапраўды існуе значная небяспека ісламскага тэрарызму, якую трэба ўлічваць.
Пры гэтым яна сказала, што свабода рэлігіі застаецца важнай каштоўнасцю.
— Хацела б бачыць больш людзей, якія маюць адвагу сказаць «Я хрысціянін», і болей людзей, якія маюць адвагу весці дыялог, — дадала канцлер, дачка лютэранскага пастара.
Еўрапейцы павінны вярнуцца да актыўнай рэлігійнай практыкі, да удзелу ў касцёльных набажэнствах і біблейскага грунту сваіх каштоўнасцяў,— сказала Ангела Меркель.
Дыскусія пра іслам і ідэнтычнасці Еўропы павінна прывесці нас да нашых каранёў, лічыць канцлер Нямеччыны.
Related items
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі