Кандрусевіч - Філарэту: Вас паслаў у Беларусь Божы Провід
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Былы прадстаяцель БПЦ адзначыў 50-годдзе біскупскага пасвячэння.
24 кастрычніка ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філарэт адзначыў 50-годдзе епіскапскага пасвячэння. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў праваслаўнага іерарха з Рыма, дзе прымае ўдзел у Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч кажа ў віншаванні, што “на працягу двух пакаленняў на розных пасадах” Мітрапаліт Філарэт “верна і мужна выконваў і працягвае выконваць служэнне наступніка апосталаў”.
“Божы Провід паслаў Вас у Беларусь у цяжкія часы ганенняў на Царкву, калі неабходна было захоўваць веру і знаходзіць шляхі для яе ўмацавання. Потым прыйшоў час адраджэння. Дзякуючы Вашым намаганням Праваслаўная Царква не толькі паспяхова пераадолела наступствы атэістычнага рэжыму, але і дынамічна развіваецца, аб чым сведчаць паўсталыя з руінаў і пабудаваныя новыя храмы, манастыры, навучальныя ўстановы, выдавецкая, дабрачынная, міратворчая дзейнасць і многае іншае”, - піша Мітрапаліт Кандрусевіч.
“Дзякуючы Вашым старанням у Беларусі ўсталяваліся вельмі добрыя адносіны з рознымі веравызнаннямі, асабліва з Каталіцкім Касцёлам, - дадае арцыбіскуп. – Сваім служэннем Праваслаўнай Царкве, нашаму грамадству, а таксама на ніве міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялогу Вы здабылі глыбокую павагу не толькі ў нашай Айчыне, але і за мяжой, стаўшы такім чынам знакавай постаццю ў сучасным хрысціянскім свеце”.
“Ад усяго сэрца дзякую Вам за Вашу адкрытасць дыялогу і супрацоўніцтву, асабліва ў справе абароны маральных каштоўнасцяў, што вельмі важна ў наш секулярны час, і прапаведванні заўсёды жывога і дзейснага Евангелля”, - цытуе Catholic.by і публікуе поўны тэкст віншавання>>>
Related items
-  
					
										 На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-  
					
										 Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-  
					
										 Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
-  
					
										 У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны
-  
					
										 Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
 
     