BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Царква Францыі аб тэрактах: Зло не павінна панаваць

Французскі савет ісламу асудзіў «поўныя нянавісці атакі».

Зло не павінна трыумфаваць. З такімі словамі французскі епіскапат звяртаецца ў гэтыя дні да вернікаў. «Першая рэакцыя французскіх біскупаў, зразумела, шок. Затым перадусім гэта спачуванні членам сем’яў загінулых», — паведаміў Олівер Думас, генеральны сакратар і прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Францыі.

«Усе свае малітвы мы прысвяцім Богу ў гэтай інтэнцыі, Які з’яўляецца мірам і надзеяй, з упэўненасцю ў тым, што зло не можа і не будзе трыумфаваць. Мы павінны падтрымліваць адно аднаго ў гэтай сітуацыі, каб перамагчы гэту тэратыстычную небяспеку. Не толькі Парыж быў мэтай гэтых атак, аднак усё грамадства, адмысловы спосаб жыцця быў сёння атакаваны».

У пісьмовым тлумачэнні арцыбіскуп французскай сталіцы, кардынал Андрэ Арман Вен-Труа прыгадаў атакі тэрарыстаў з пачатку года ў Парыжы, а таксама ў Бейруце і Нігерыі і іншых частках свету. «Супраць гвалту патрэбна сэрца, якое не перапоўнена нянавіcцю, — сказаў кардынал, "мы просім аб міласці быць тымі, хто сумесна будуе мір. Мы ніколі не можам дазволіць сумнявацца сабе ў міры, які будуецца на справядлівасці».

Олівер Думас адзначыў: «У мінулую ноч усе мы бачылі: многія з тых, хто больш не мог сядзець дома, адкрылі свае дзверы. Інакш кажучы: зрабілі лепшае з таго, што маглі, каб хоць нешта супрацьпаставіць таму горшаму. Роля хрысціян павінна заключацца ў тым, каб уносіць дабро і клапаціцца пра тое, каб гэтае дабро пашыралася і ўсё больш рабілася бачным. Патрэбна малітва, гэта для нас як удых паветра для нашага існавання; а таксама спачуванне. Мы стаім на баку тых, хто зараз пакутуе. І ўсе мы павінны захоўваць супакой. Мы павінны і далей быць разам і сумесна змагацца, каб станавіцца мацней: "Разам мы мацнейшыя"».

Рэакцыя рэлігій у Францыі

Рэлігійныя кіраўнікі асудзілі злачынныя атакі ў Парыжы з больш чым 120 загінулымі і заклікалі да малітвы за ахвяр. Усе католікі Парыжа запрошаныя на святую Імшу вечарам у суботу ў катэдру Нотр Дам, званы якой будуць біць у памяць пра загінулых і іх сем’і. Французская рада ісламу рашуча асудзіла «поўныя нянавісці і пагарды атакі». Улічваючы асаблівую цяжкасць гэтых дзеянняў, асабліва важнай з’яўляецца ў гэты час еднасць і салідарнасць. Рада ісламу заклікала мусульман у Францыі да малітвы «у міры і годнасці».

Познім вечарам 13 лістапада ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў, у выніку якіх загінула больш за 120 чалавек.

Сatholic.by

Last modified onСубота, 14 Лістапад 2015 16:59
Каментары   
+1 #1 Andrei 2015-11-14 22:11
Резко отрицательно отношусь к так называемому либерализму Римско-Католиче ской Церкви к исламу. Почитайте не их мекканские аяты ,а более поздние мединские , особенно аят меча ( Коран ,сура 9 ,аят 5) -не обольщайтесь .Особенность Корана в том ,что поздние аяты отменяют ранние . И посмотрите кем был Иисус и кем Магомет,вы сразу поймёте кто и что является предметом их поклонения и подражания. Есть мирные и порядочные мусульмане,но ислам никогда не будет мирным. Ислам -это не вера и даже не религия-это идеология ненависти,убийс тва и превосходства мусульман над всеми прочими. Параллели проводить не стану.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць