Апостальскі нунцый на развітанне апрануў вышыванку
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Гэта мой апошні жэст - знак таго, як вы мне дарагія».
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, падчас дзялення аплаткай з моладдзю, якая сабралася ў мінскай катэдры ў ноч з 12 на 13 снежня на адвэнтавае чуванне, апрануўся ў вышыванку.
«Гэта мой апошні жэст — апошні падарунак — знак таго, наколькі вы мне дарагія», - сказаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перад тым, як апрануць нацыянальную кашулю.
Гучныя апладысменты запоўнілі ўсю прастору святыні і доўга не сціхалі.
Пасля слоў падзякі ад моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сваё развітальнае слова прамовілі прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі, пасля якіх заспявалі беларускую калядку “Добры вечар” у падарунак.
Пасля благаслаўлення аплатак Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам моладзь дружнай і вялікай грамадою абступіла “свайго нунцыя”, каб павіншаваць дарагога натхняльніка з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння.
«Я ведаю, як вы любіце моладзь, а моладзь — Вас», — яшчэ на пачатку дзялення аплаткай адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся да арцыбіскупа, і гэтыя словы цалкам пацвердзіліся.
Моладзь заўсёды адкрыта вітала арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які сваім словам і простай чалавечай увагай змог заваяваць маладыя сэрцы, душы і розумы.
«Я ад’язджаю, але забіраю ўсіх вас у сваім сэрцы, — запэўніў іерарх моладзь падчас развітальнай прамовы. — Я еду ў краіну, якая вас вельмі добра разумее, вельмі блізкая да вас, краіну, у якой моладзь згубіла ўсё, бо гэтая краіна згубіла мір».
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі