BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Спатканне сужэнскіх пар усяго рэгіёну зладзяць у Магілёве

Сужэнцы пройдуць працэсіяй праз Святыя Дзверы.

27 снежня ў 11.00 у Магілёве адбудзецца Юбілей Сужэнстваў Магілёўскага рэгіёну, паведаміў у Фэйсбуку біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.

- У Надзвычайным Годзе Божай Міласэрнасці ў Магілёўскім рэгіёне запланавана некалькі мерапрыемстваў, якія маюць на мэце дапамагчы розным рэлігійным рухам, групам, аб’яднанням і паасобным вернікам адкрыць новы досвід Божай любові і міласэрнасці і ўцелаўляць яго ва ўласным жыцці. Адно з такіх спатканняў адбудзецца ў Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа 27 снежня 2015 года аб 11 гадзіне ў Магілёўскай катэдры, якая стала Юбілейнай Святыняй, - піша біскуп. - Сардэчна запрашаю ўсе сужэнскія пары Магілёўскага рэгіёну на Юбілейную Святую Імшы, падчас якой сужэнцы будуць мець магчымасць прайсці ва ўрачыстай працэсіі праз Святыя Дзверы і аднавіць свае сужэнскія абяцанні, складзеныя калісьці падчас сакрамэнту шлюбу. Асабіста заахвочваю да ўдзелу тыя пары, які святкуюць альбо будуць святкаваць юбілей сумеснага жыцця, а таксама руху “Хатні касцёл” у Магілёве.

Таксама біскуп просіць душпастыраў аб анімацыі сярод вернікаў і дапамозе сужэнскім парам прыбыць на гэта свята ў катэдру і паведаміць загадзя імя і прозвішча сужэнскіх пар.

Last modified onСерада, 16 Снежань 2015 13:46
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць