BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У свеце пачаўся Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціянаў

Прадстаўнікі розных канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, каб маліцца аб адзінстве.

У Беларусі пройдзе чарговы Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Па традыцыі ў Каталіцкім Касцёле ён праводзіцца з 18 па 25 студзеня і сёлета будзе арганізаваны ў 49-ы раз.

Беларусь ужо доўгія гады далучаецца да гэтай ініцыятывы, і з цягам часу заклік да адзінства не губляе сваёй актуальнасці, а наадварот, толькі вастрэй адчуваецца неабходнасць такой малітвы. Сёлета Тыдзень малітваў адбудзецца пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9).

Кульмінацыяй Тыдня малітваў заўсёды з’яўляецца экуменічнае набажэнства. У Беларусі экуменічныя набажэнствы з удзелам прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і іншых канфесій адбудуцца 23 студзеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску, катэдральных касцёлах у Магілёве і Гродне.

У архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску экуменічнае набажэнства пачнецца ў 19.00. У 18.30 адбудзецца святая Імша. У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне экуменічнае набажэнства пачнецца ў 18.00. Пасля ў 19.00 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі адзінства хрысціян. У катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве экуменічнае набажэнства пачнецца ў 19.00. У 18.30 адбудзецца святая Імша.

Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, якія арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў, праходзяць з 1968 года. Падчас іх прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, канцэртах і г.д., каб маліцца аб еднасці згодна са словамі Хрыста: «Каб усе былі адно».

Сatholic.by

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

У касцёлах маліліся аб адзінстве католікаў, праваслаўных і ўсіх хрысціянаў

Папа: кроў мучанікаў – заклік да еднасці хрысціян

Last modified onНядзеля, 24 Студзень 2016 13:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць