Каталіцкая царква ў Беларусі арганізуе апеку грамадзянскіх шлюбаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Да дапамогі несакрамэнтальным сужэнствам заклікаў Сінод біскупаў.
Сярод пытанняў, разгледжаных 4 лютага на пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, абмеркавалі праблему несакрамэнтальных сужэнстваў. На сустрэчы прысутнічалі рыма-каталіцкія іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Марынко Антолавіч.
Па выніках абмеркавання ўдзельнікі пасяджэння прынялі рашэнне аб арганізацыі пастырства несакрамэнтальных сужэнстваў. Падрыхтоўка яго арганізацыі даручана доктару тэалагічных навук святару Ўладзіміру Гуляю, Біскупскаму вікарыю Лідскага рэгіёна Гродзенскай дыяцэзіі, паведамляе Catholic.by.
Нагадаем, па выніках Сіноду каталіцкіх біскупаў па праблемах сям'і ў сучасным свеце было пацверджана вучэнне пра непарыўнасць шлюбу, асвечанага ў Каталіцкай царкве: гэта - не ярмо, але дар Божы і праўда, заснаваная на Хрысце і на Яго сувязі з Царквою. Праўда і міласэрнасць сыходзяцца ў Хрысце: адсюль гучыць заклік да прыняцця параненых сем'яў. Сінадальны дакумент нагадвае, што разведзеныя, якія заключылі другі грамадзянскі шлюб, не адлучаны ад Царквы, а ў дачыненні да складаных сямейных сітуацый пастыры закліканы да асаблівай праніклівасці, вырашаючы праблемы ў канструктыўным духу, заўсёды імкнучыся прывесці людзей да навяртання ў імя паўнаты шлюбу і сям'і ў святле Евангелля.
Таксама Папа выдаў дакумент аб новых нормах «сужэнскага працэсу» >>>
Related items
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя