Пошук новых звесткак аб Скарыне вядзецца ў Ватыкане
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта важна ў кантэксце ініцыятывы адносна яго кананізацыі.
Новыя падрабязнасці аб жыцці Францішка Скарыны спрабуе знайсці сярод ватыканскіх архіўных дакументаў гісторык і мовазнаўца Алесь Жлутка. На працягу некалькіх дзён ён працаваў ў Ватыканскім сакрэтным архіве, каб пацвердзіць версію аб магчымай прысутнасці беларускага першадрукара на V Латэранскім Саборы, які праходзіў у 1512-1514 гг. Паводле Алеся Жлуткі, важна працягваць даследваць асобу Францішка Скарыны і ў кантэксце ініцыятывы адносна яго кананізацыі.
“У тым годзе Францішак Скарына абараніў доктарскую дысертацыю ў Падуанскім універсітэце, у дакументах якога ён пазначаны як сакратар дацкага караля. Гэтыя дзве падзеі раздзяляюць толькі тры месяцы. Цалкам магчыма, што Францішак Скарына ўдзельнічаў у гэтым пасольстве да Папы Рымскага, у сувязі з Латэранскім Саборам. Магчыма, што на адваротным шляху, ён якраз і абараніў доктарскую дысертацыю ў Падуі”, - адзначыў Алесь Жлутка у каментары для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё.
“Калі ўзяць яго прадмовы, яны самі па сабе сведчаць: у іх ён выглядае чалавекам глыбокай веры, а таксама патрыётам сваёй Бацькаўшчыны: чалавекам, які любіць і Айчыну, і людзей, што жывуць на гэтай зямлі, з якой ён выйшаў. Ён узяў на сябе такую велізарную працу, якая не давала яму ніякіх матэрыяльных дэвідэнтаў. Сама асоба Скарыны, я думаю, заслугоўвае кананізацыі, паколькі гэта чалавек незвычайнага таленту, які з’яўляўся перакладчыкам Бібліі. Ён адрасаваў яе людзям “рускага языка” – у сэнсе старабеларускай мовы, а таксама праваслаўнаму насельніцтву. Выглядае так, што гэта была яго экуменічная місія, мэтай якой было паяднанне хрысціянскіх плыняў праз Божае слова”, - мяркуе гісторык.
Related items
-
В Минске легендарный мастер открыл благотворительный барбершоп. Он католический
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак