BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Партыі БХД у шосты раз адмоўлена ў рэгістрацыі

Беларусь засталася адзінай у Еўропе без хрысціянскай партыі.

Міністэрства юстыцыі апублікавала інфармацыю аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі палітычнай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». У дакументах былі дапушчаныя грубыя парушэнні заканадаўства, заявілі ў Мінюсце. У прыватнасці, як патлумачыла ведамства, у спісы заснавальнікаў былі ўключаныя людзі, якія не маюць дачынення да партыі, некаторыя заснавальнікі былі ўказаны неаднаразова, а ў дачыненні да яшчэ некалькіх заснавальнікаў былі ўказаны сапраўдныя дадзеныя. Гэта значыць, у дакументах прадстаўлены недакладныя звесткі, канстатуе Мінюст. Таксама было парушана патрабаванне закона «Аб палітычных партыях». У сувязі з гэтымі і іншым парушэннямі ў дзяржаўнай рэгістрацыі БХД зноў адмоўлена - ужо ў шосты раз.

У аргкамітэце па стварэнні БХД выступілі з крытыкай такога рашэння Мінюста і падкрэслілі, што міністэрства не прывяло канкрэтных прыкладаў, матывуючы адмову ў рэгістрацыі, абмежаваўшыся стандартнымі фармулёўкамі. Акрамя таго былі парушаныя тэрміны разгляду звароту. У цэлым ужо 22 разы аргкамітэту адмаўлялі ў рэгістрацыі партыі, грамадскіх аб'яднанняў, моладзевых і рэгіянальных аб'яднанняў БХД за апошнія 8 гадоў.

- Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе хрысціянскія дэмакраты не маюць дзяржаўнай рэгістрацыі, - падкрэслілі ў аргкамітэце.

Сярод ініцыятараў стварэння партыі - прадстаўнікі праваслаўных, католікаў і пратэстанцкіх канфесій. Аргкамітэт па стварэнні БХД праводзіць розныя сацыяльныя кампаніі, такія як «За даступную і якасную медыцыну», супраць абортаў.

Назва «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» упершыню выкарыстоўвалася беларускай нацыянальнай партыяй, якая існавала з траўня 1917 году па 1940 год, якая была заснавала каталіцкімі святарамі-патрыётамі.

Last modified onЧацвер, 03 Сакавік 2016 11:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць