BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Францішак прызначыў дату кананізацыі Маці Тэрэзы

Знакамітую каталічку прызнаюць святой 4 верасня 2016 года.

Кананізацыя Маці Тэрэзы з Калькуты адбудзецца 4 верасня 2016 г. Гэта стала вядома па выніках звычайнага кансісторыя па кананізацыйных справах, які прайшоў 15 сакавіка 2016 г. у Ватыкане. Падчас гэтага кансісторыя папа Францішак пастанавіў, што таксама чатыры іншых благаслаўлёных будуць запісаны ў Кнігу святых.

Кананізацыя кс. Станіслава Папчынскага, заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і шведскай законніцы і медсястры Марыі Элізабэты Хэсэльблад адбудзецца 5 чэрвеня 2016 г. Кананізацыя Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага хлопчыка, які быў прысуджаны да смерці за адмову адысці ад каталіцкай веры, і аргентынскага святара Хасэ Габрыэля Дэль Разарыё Бракера – 16 кастрычніка 2016 г., паведамляе be.radiovaticana.va.

«Зялёнае святло» кананізацыі даў Папа Францішак, прызнаўшы другі цуд, здзейснены праз заступніцтва Маці Тэрэзы. Яна змагла вылечыць жыхара Бразіліі, які пакутаваў ад інфекцыйнай хваробы мозгу, якая прывяла да шматлікіх абсцэсаў і гідрацэфаліі. Менавіта да Маці Тэрэзы маліліся сваякі хворага, які вылечыўся насуперак прагнозам лекараў. Медыцынская камісія Ватыкана прызнала гэты выпадак «невытлумачальным з пункту гледжання сучаснай навукі».

Маці Тэрэза прыйшла на свет як Аньезэ Гонджа Баяджыў 26 жніўня 1910 г. у Скоп’е, але Дзень нараджэння заўсёды святкавала 27 жніўня, калі яе хрысцілі. Ва ўзросце 18 гадоў яна ўступіла ў кангрэгацыю сясцёр ларэтанак. Праз год адправілася ў Індыю, дзе была настаўніцай у школе для дзяўчынак. Для служэння самым бедным і кінутым, заснавала ў 1949 г. Кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Міласэрнасці, якая ў цяперашні час налічвае больш чым 5 тыс. членаў у 133 краінах на ўсіх кантынентах. У 1963 г. Маці Тэрэза заснавала мужскую манаскую кангрэгацыю Братоў Місіянераў Любові. У 1979 г. яна была ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру. Памерла 5 верасня 1997 г. у Калькуце. Ян Павел II абвясціў яе благаслаўлёнай 19 кастрычніка 2003 г.

Чытайце таксама:

Тэрарысты забілі чатырох сясцёр Маці Тэрэзы ў Емене

Больш за 100 бедным і бяздомным зладзілі Калядны абед і паказалі спектакль [ФОТА, ВІДЭА]

Last modified onАўторак, 15 Сакавік 2016 23:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць