Пальмавую нядзелю католікі сустрэнуць пад снегам
- Written by katolik-gomel.by
 - Published in Царква
 - Add new comment
 
Па прагнозах, зімовае надвор'е захаваецца і на Вялікдзень.
Ужо ў бліжэйшую нядзелю, 20 сакавіка, у Каталіцкай царкве будуць святкаваць Пальмавую нядзелю (у мясцовай традыцыі - Вербную), Урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерусалім напярэдадні Яго распяцця на крыжы. Пальмавай нядзеляй пачынаецца Вялікі тыдзень перад Пасхай - апошні тыдзень Вялікага посту, які католікі перажываюць у гэтым годзе з 10 лютага. Нагадаем, праваслаўныя пачалі Вялікі пост 14 сакавіка, а і Уваскрасенне Хрыстова адзначаць 1 траўня.
З канца тыдня сіноптыкі прагназуюць паніжэнне тэмпературы, парывы моцнага ветру - чакаецца ўварванне актыўных франтавых сістэм. Таму ў бліжэйшыя выхадныя пахаладае, і ў многіх гарадах Вербніцу католікі будуць святкаваць пад снегам - дарэчы, як і ў мінулым годзе (фота).
У Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Гродне чакаецца ад нуля да мінус 7 градусаў, магчымы снег і завіруха. Цяплей за ўсё будзе ў Брэсце - ад плюс 3 да мінус аднаго градуса з дажджом.
У Маскве ў бліжэйшыя суботу-нядзелю чакаецца мінус 9-11 градусаў ноччу і мінус 2 - удзень, у Кіеве ў нядзелю прагназуюць снег і да мінус 5 градусаў ноччу, а ўдзень каля нуля. У Вільні будзе цяплей - мінус 1-4 без ападкаў, а у Варшаве - дождж і плюс 1-7 градусаў.
Зімовае надвор'е вернецца і запануе да канца месяца. Таму Вялікдзень 27 сакавіка католікі таксама будуць святкаваць пры халодным надвор'і.
Related items
-  
					
										
													У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар