Знакамітыя «Хронікі Нарніі» упершыню выдадуць па-беларуску
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Частку накладу плануецца прэзентаваць беларускім школам.
Знакамітыя «Хронікі Нарніі» хрысціянскага пісьменніка Клайва Льюіса плануюць выдаць па-беларуску. Для гэтага арганізатары шукаюць падтрымку ўсіх зацікаўленых.
Арганізатары праекта ўжо падрыхтавалі выданне першай кнігі і сёння збіраюць грошы праз краўдфандынгавую пляцоўку talaka.by непасрэдна на сам друк.
Пераклад на беларускую мову першай з кніг легендарнага фэнтэзі — «Пляменнік чараўніка» — быў зроблены Надзеяй Кім. Вокладку ствараў адзін з лепшых беларускіх ілюстратараў — Раман Сустаў.
Для ілюстравання самой кнігі выкарыстаны арыгінальныя малюнкі, зробленыя на замову Клайва Льюіса вядомай мастачкай Паўлінай Бэйнс.
Арганізатары праекта «Хронікі Нарніі па-беларуску» Аляксей Шэін і Андрэй Кім зладзілі прэзентацыю кнігі ў галерэі «Ў». На мерапрыемстве прысутнічала новы пасол каралеўства Вялікабрытаніі спадарыня Фіёна Гібс, якая адзначыла высокую каштоўнасць кнігі і важнасць стварэння падобных перакладаў.
«Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры. Клайв Льюіс разам з Джонам Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.
Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Да 2006 года было прададзена больш за 100 мільёнаў асобнікаў. І вось чарговай мовай, на якой выходзіць гэта гісторыя, становіцца беларуская.
Кнігу плануецца выдаць накладам у дзве тысячы экземпляраў. Частку наклада плануецца прэзэнтаваць беларускім школкам. Акрамя таго, да выдання «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» будзе дадзены выпуск аднайменнай аўдыёкнігі ў агучцы найлепшых беларускіх акцёраў. Цяпер арганізатары просяць падтрымаць гэты праект фінансава. У залежнасці ад сумы, ахвяраванай на выданне, ахвярадаўцы атрымаюць падарункі, у тым ліку — саму кнігу па кошце, ніжэйшым, чым будзе ў крамах.
Падтрымаць выданне «Хронік Нарніі» можна тут: talaka.by
Аформіць перадзамову: на сайце narnia.by
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да арганізатараў выдання:
Аляксей Шэін +375 29 651 2665 alaksiejs@gmail.com
Андрэй Кім +375 29 5543459 spadar.kim@gmail.com
Media
Related items
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт