У Беларусі былы касцёл XVIII стагоддзя прадаюць з аўкцыёну
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (2)
Тут могуць размясціць кавярню, гатэль або офісы.
Будынак раённага цэнтра культуры ва Уздзе (Мінская вобласць) выставіў на аўкцыён аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама. «Двухпавярховы будынак раённага цэнтра культуры з двума прыбудовамі і двума навесамі, агульная плошча 980,9 кв.м, 1798 года пабудовы, падмурак бутавы, сцены і перагародкі бярвеністыя, перакрыцці (паддашкавыя і міжпавярховыя) драўляныя, дах шыферны па драўляных кроквах. Прыналежнасці: два адрыны, гараж, прыбіральня, плот, дарожка», - гаворыцца ў характарыстыцы будынка.
Гэты будынак першапачаткова быў каталіцкім храмам Узвышэння Святога Крыжа, які пабудаваў генерал Казімір Завіша ў канцы 18-га стагоддзя, а ў пачатку 20-га стагоддзя да яго прыбудавалі цагляную апсіду. Касцёл вядомы таксама тым, што ў 1843 годзе тут хрысцілі Дамініка Луцэвіча - бацьку класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Аднак у савецкі час улады забралі храм у вернікаў і размясцілі тут раённы Дом культуры.
Будынак прадаюць па пачатковым кошце 259 млн. 438 тыс. 410 руб (у эквіваленце - каля 13 тысяч даляраў). Новы ўладальнік зможа размясціць тут «аб'екты культурна-асветніцкага і відовішчнага прызначэння», але можна і змяніць прызначэнне будынку, размясціўшы тут гатэль, кавярню або офісы. Электронныя таргі пройдуць 26 красавіка 2016 года.
Нагадаем, былы каталіцкі кляштар пад Брэстам таксама прадаюць з аўкцыёну.
Related items
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
А что это даст? Даже если захотят отдать Церкви, кто будет заниматься ремонтом здания, кто деньги даст? Государство должно заботится о своих архитектурных ценностях.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу