У Светлагорску сем дзяцей прынялі Першую Камунію
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Варта сеяць, бо радасць большая, чым цяжар працы».
У Год Міласэрнасці і ў Нядзелю Божай Міласэрнасці 7 дзяцей пасля падрыхтоўкі прынялі Першую Святую Камунію. Яны рыхтаваліся на працягу доўгага часу. Ужо ад маленства гэтыя дзеці наведвалі з бацькамі касцёл, потым - заняткі па катэхезе, а таксама малітвы на працягу літургічнага года. Ды і летам яны памяталі пра Бога, асабліва калі разам выязджалі з сястрой Таццянай Халапук на «Канікулы з Богам», якія праводзіліся місійнай супольнасцю «Усход» пад апекай айцоў рэдамптарыстаў.
- І вось плод гэтай працы, часамі вельмі цяжкай і ахвярнай, бо сеяць зерне Божага Слова на «духоўнай пустыні» нялёгкая справа. Але варта, бо радасць большая, чым цяжар працы. Радасць як у першых хрысціян. У нядзельным першым чытанні мы чулі, як лічба верных узрастала пасля прамовы Пятра. І гэта адбылося ў нашай парафіяльнай супольнасці, лічба верных, тых хто можа прымаць Цела Хрыста, узрасла. Вось плады Божай Міласэрнасці, - гаворыць с. Таццяна.
Фота Эдзіты Казубенка.
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска