Іконы з Беларусі ўпершыню выставілі ў Ватыканскіх музеях
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Наведвальнікі могуць убачыць іконы і святыя вобразы розных эпох.
18 траўня - 25 ліпеня ў музеі Ватыкана адкрылася выстава «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў» з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Экспазіцыя ўключае 31 абраз і 2 чаканных аклады. Беларускія абразы ўпершыню экспануюцца ў музеі Ватыкана, выстава прысвечана знамянальнай падзеі каталіцкага свету - Юбілейнаму году міласэрнасці пад дэвізам - «Міласэрны, як Айцец», які праходзіць з 8 снежня 2015 года па 20 лістапада 2016 года.
Ідэя выставы нарадзілася падчас сустрэчы дзяржсакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна з беларускімі ўладамі ў сакавіку 2015 года. Наведвальнікі змогуць убачыць іконы і святыя вобразы розных эпох, якія найбольш ярка прадстаўляюць беларускую мастацкую традыцыю, растлумачыў дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паўлуччы. Ён выказаў надзею, што на адкрыцці будуць прысутнічаць улады Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арганізатараў і ўдзельнікаў выставы з адкрыццём:
- Гэты ўнікальны праект, які праходзіць у аб'яўлены ў Беларусі Год культуры, дэманструе непарыўныя духоўныя і эстэтычныя сувязі еўрапейскіх народаў, іх прыхільнасць рэлігійным ідэалам і каштоўнасцям, - цытуе прэс-служба прэзідэнта.
Нагадаем, 21 траўня прэзідэнта Беларусі прыме ў Ватыкане Папа Францішак.
«Культурныя сувязі з народамі Усходняй Еўропы, у асаблівасці праваслаўнымі, - гэта вяршыня жаданняў і планаў Апостальскай Сталіцы», - сказаў Паўлуччы. Беларусь знаходзіцца на мяжы паміж каталіцкім і праваслаўным светам, і выстава заклікана паказаць тыя элементы беларускага сакральнага мастацтва, якое яднае два «лёгкіх» Еўропы. Наведвальнікі змогуць убачыць, «наколькі заходняе хрысціянства падобна і ў той жа час адрозніваецца ад усходняга. «Экуменізм ствараецца таксама праз культурныя сувязі і абмен».
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі