8 ксяндзам-палякам не дазволілі служыць у Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пробашч у Бярозаўцы з'язджае пасля 25 гадоў служэння.
У горадзе Бярозаўка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці мясцовыя католікі развіталіся са сваім пробашчам. Ксёндз Анджэй Стапыра прысвяціў 25 гадоў служэнню ў Беларусі, аднавіў некалькі святыняў, узвёў у Бярозаўцы касцёл Святога Духа, выхаваў цэлае пакаленне вернікаў. Аднак цяпер, як і яшчэ сямі ксяндзам-палякам, святару не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі. Вернікі развітваліся са сваім пробашчам са слязамі на вачах, напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку каталіцкі блогер Miečysłaū Jan Supron.
Ён адзначыў, што развітацца з вядомым пробашчам прыехалі біскупы, шматлікія святары і вернікі. Афіцыйнай інфармацыі пра непадаўжэнне дазволу на служэнне ў Беларусі васьмі каталіцкім святарам з Польшчы пакуль няма.
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю