BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі пройдзе фестываль-конкурс хрысціянскай музыкі

Мерапрыемства ладзіць каталіцкая парафія ў Беразінскім.

Фестываль-конкурс хрысціянскай музыкі «Laudato Si» («Хвала Табе») пройдзе 13-14 жніўня ў Касцёле Божага Цела ў пасёлку Беразінскае (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) па благаслаўленні Арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскі Тадэвуша Кандрусевіча.

Мэтай фестывалю арганізатары ставяць распаўсюджванне і пашырэнне хрысціянскага спеву і хрысціянскіх вартасцяў, знаёмства і інтэграцыя хрысціянскіх выканаўцаў і ўдасканаленне іх прафесійных навыкаў, а таксама сустрэчу дзяцей, моладзі і дарослых, каб супольна праслаўляць Бога праз дар музыкі і спеву, паглыбленне сумеснага радаснага перажывання такіх каштоўнасцяў, як вера, культура і праца.

Для ўдзелу ў фестывалі трэба даслаць анкету (можна спампаваць на старонцы vk.com/laudato_si) на эл. адрас laudatosi.post (а) gmail.com або патэлефанаваць арганізатарам ((033) 602-20-36 - Андрэй; (029) 961-42-15 - Алёна) або даслаць раздрукаваную анкету на адрас 222313 аг. Беразінскае, вул. Леніна, 3.

Таксама трэба даслаць тэкст, або ноты з тэкстам, або аудыёзапіс 2-х спеваў хрысціянскага зместу, якія ўдзельнік жадае выканаць на фестывалі. Час выступу - да 15 хвілін. Удзел могуць браць выканаўцы і гурты агульнай колькасцю да 15 чалавек. Тэрмін падачы анкеты - да 23.07.2016. Удзельнікі, якія выканаюць умовы ўдзелу ў фестывалі, атрымаюць запрашэнне пасля 23.07.2016.

Журы пры падвядзенні вынікаў конкурса будзе вызначаць катэгорыі выканаўцаў у адпаведнасці з колькасцю, складам і ўзростам удзельнікаў. Будуць прысуджаны 1-е, 2-е і 3-е месца ў адпаведнай катэгорыі, а таксама Гран-пры фестывалю і спецыяльныя прызы. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам гукавое абсталяванне, начлег і пасілак.

Last modified onНядзеля, 22 Май 2016 23:59
Каментары   
+1 #2 праграма 2016-06-19 20:13
а вось і праграма фестывалю 8)

Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #1 ВАЖНАЯ ІНФА: 2016-06-03 11:04
Змяніўся час правядзення фестывалю: ён адбудзецца 20-21 жніўня!

Мы перанеслі дату, каб не перасякацца з музычнай майстэрняй ў Івянцы, і каб усе музыкі маглі паўдзельнічаць і там, і ў нас:)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць