BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ксёндз Вячаслаў Барок выйграў суд супраць ДАІ

Віцебскага пробашча аштрафавалі на свяце ў Будславе.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 13 кастрычніка вынеслі рашэнне па скарзе на пратакол ДАІ ў дачыненні святара Каталіцкай царквы. Кс. Вячаслаў Барок, пробашч касцёла святога Антонія ў Віцебску, абвінавачваўся ў тым, што 1 ліпеня, на галоўным беларускім каталіцкім фэсце ў Будславе, парушыў ПДР. Святару інкрымінавалася незаконная паркоўка на перакрыжаванні. Традыцыйна ў дзень свята рух у Будславе перакрываецца, праехаць на спецыяльна адведзеную стаянку ля Нацыянальнага санктуарыя могуць толькі святары і прадстаўнікі ўладаў, але канфлікт разгарэўся пасля таго, як супрацоўнікі ДАІ не прапусцілі святара да гэтай стаянкі.

Кс. Вячаслава аштрафавалі, ён аспрэчваў пратакол, і 23 жніўня ў Мінску адбыўся адміністрацыйны працэс, падчас якога святара ўсё ж прызналі вінаватым:

- Я спрабаваў звярнуцца да здаровага сэнсу тых, хто прыняў рашэнне. Я пытаўся: «Вы не лічыце, што гэтая сітуацыя цалкам абсурдная? Святар едзе ў касцёл, яго спыняе супрацоўнік ДАІ, спрабуе не прапусціць на касцельную паркоўку, выдзеленую для святароў. І затым той жа самы супрацоўнік ДАІ выпісвае пратакол, паказваючы правапарушэнне?

12 кастрычніка суд разгледзеў скаргу на пастаўленне ДАІ.

- Працэс доўжыўся 15 хвілін, суддзя імкнуўся паглыбіцца ў сутнасць справы, дазваляў ў поўнай меры выказацца адвакату, - пісаў святар у сваім Фэйсбуку.

Назаўтра суд абвясціў рашэнне - адправіць пратакол ДАІ на дапрацоўку. Справа ў дачыненні святара пакуль не спынена, але суд не стаў на бок ДАІ і прызнаў, што святара нельга караць па складзеным у Будславе пратаколе.

- Гэта ўжо можна назваць маленькай перамогай, - пракаментаваў кс. Вячаслаў.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць