BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мінску прывіталі фігуру Маці Божай Фацімскай

16 кастрычніка фігура пачне вандраванне па парафіях.

Адна з каталіцкіх рэліквій - фігура Маці Божай Фацімскай, якая з цудамі і прароцтвамі з'явілася ў пачатку мінулага стагоддзя ў Партугаліі і дагэтуль захоўвалася там, сёння прыбыла ў Беларусь. Святыню, якой моліцца і давярае ўвесь каталіцкі свет, сустрэў Мінск і галоўны каталіцкі храм краіны.

13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру ўрачыста ўнеслі фігуру Маці Божай Фацімскай. Прысутныя перад распачаццем святой Імшы з белымі стужкамі і хусткамі ў руках віталі Багародзіцу ў фацімскай фігуры. На заканчэнне літургіі адбылася працэсія са свечкамі.

Фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме 4 кастрычніка, прабудзе ў мінскай архікатэдры да нядзелі, 16 кастрычніка. У гэты дзень пасля Імшы на 13.00 распачнецца яе перэгрынацыя па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пасля Мінска фігуру будуць вітаць вернікі Магілёва, а потым і іншых парафій. 14 і 15 кастрычніка да вечаровай святой Імшы ў архікатэдральным касцёле будуць чытаць Фацімскі Ружанец, паведамляе Сatholic.by.

«Падчас перэгрынацыі па нашых парафіях вернікі будуць мець магчымасць маральна дакрануцца да Фацімы, каб яшчэ мацней перажываць значэнне гэтых аб’яўленняў у нашай былой, сучаснай і будучай гісторыі», - адзначаў арцыпастыр. У 2017 годзе Каталіцкая царква будзе адзначаць 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў Панны Марыі, якая заклікала да пакаяння і малітвы, каб не дапусціць трагедый для чалавецтва.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць