У Парыжы прайшла шматтысячная акцыя супраць аднаполых шлюбаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пратэставалі таксама супраць легалізацыі сурагатнага мацярынства.
Каля 200 тысяч чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Парыжы супраць легалізаваных тры гады таму ў Францыі гомасексуальных саюзаў, сурагатнага мацярынства і штучнага апладнення.
Галоўным дэвізам і прычынай сходу ў гэтым годзе было выступленне не столькі супраць «сужэнстваў для ўсіх» (аднаполыя саюзы), колькі супраць далейшага зніжэння ўзроўню падтрымкі сям’і. Пратэставалі таксама супраць легалізацыі сурагатнага мацярынства — жанчын, якія «здаюць у арэнду» свае лона для зачацця дзіцяці для тых жанчын, якія не могуць зацяжарыць, а таксама супраць апладнення для аднаполых пар і самотных асобаў.
Запрошаныя палітыкі і грамадскія дзеячы выказваліся супраць існуючага «антысямейнага» закона і адначасова запэўнівалі, што будуць і надалей абараняць традыцыйны ўзор сям’і і сужэнства. Падобныя погляды ў размове з журналістамі агучвалі і звычайныя ўдзельнікі дэманстрацыі.
Related items
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?