BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

316 гадоў таму быў закладзены галоўны касцёл Беларусі [+ відэа]

А ў 1798 годзе езуіцкі храм стаў кафедральным саборам.

24 кастрычніка 1700 года быў закладзены Архікафедральны сабор Імя Найсвяцейшай Панны Марыі - каталіцкі кафедральны сабор у стылі віленскага барока, галоўны каталіцкі храм у Мінску, помнік архітэктуры, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Храм быў пабудаваны ў 1700-1710 гг. як святыня пры езуіцкім кляштары.

Гісторыя супольнасці Езуса ў Мінску пачынаецца ў сярэдзіне XVII стагоддзя, калі ў горад прыбылі першыя члены супольнасці. У 1683 годзе было пачата будаўніцтва кляштара, а 24 кастрычніка 1700 года быў закладзены мураваная святыня кляштара. Дзякуючы шматлікім ахвяраванням будаўніцтва ішло хутка, у 1708 годзе быў завершаны інтэр'ер, а 16 сакавіка 1710 года віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі асвяціў езуіцкі касцёл у імя Ісуса, Марыі і св. Барбары.

У наступныя некалькі дзесяцігоддзяў храм зведаў шэраг перабудоў. Па баках прэзбітэрыя былі прыбудаваны дзве капліцы, у 1732 годзе былі завершаны дзве вежы галоўнага фасада, якія надалі храму сучаснае аблічча.

У 1773 году пад ціскам свецкіх уладаў еўрапейскіх краін ордэн езуітаў быў часова забаронены папам Кліментам XIV, у сувязі з чым езуіцкі храм Мінска атрымаў статус звычайнага парафіяльнага. У 1798 годзе была створана Мінская дыяцэзія, і храм змяніў свой статус, стаўшы кафедральным саборам, асвечаным у гонар імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

У 1951 годзе касцёл быў зачынены, яго дзве вежы знесены, а цэнтральны фасад значна перабудаваны, у будынку да пачатку 90-х знаходзіўся «Дом фізкультурніка». У 1993 годзе храм вярнулі Каталіцкай царкве, у 1997 годзе ён быў паўторна асвечаны. У ходзе рэстаўрацыйных работ у 1990-2000-х гадах было цалкам адноўлена яго першапачатковае аблічча.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць