BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Разважанні ад айцоў марыянаў на штодзень з'явяцца ў Інтэрнэце

Чытаць каментарый да Божага слова можна і праз мабільнае прылажэнне.

У сувязі са святкаваннем 500-годдзя беларускай Бібліі айцы марыяне запрашаюць да штодзённага разважання над літургічнымі чытаннямі. Як паведаміў айцец Андрэй Сідаровіч МІС, кожны дзень, пачынаючы з 27 лістапада, каментарый да Божага Слова, падрыхтаваны праз кангрэгацыю айцоў марыянаў, будзе з'яўляцца на сайтах росіцкай парафіі і газеты «Каталіцкі веснік», а таксама ў мабільным прылажэнні «Малітоўнік».

- Кожная эпоха стварае новыя магчымасці для больш дзейснага прапаведання Добрай Навіны аб збаўленні. Гэтай мэце паспрыяў у свой час пераклад Святога Пісання на мовы народаў свету. Наша зямля таксама ганарыцца асветнікамі, якія даносілі Божае Слова на роднай мове. Сярод іх асаблівае месца займае Францішак Скарына, які 500 гадоў таму здзейсніў першы пераклад Святога Пісання на беларускую мову, - піша біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

- Разважанне над Божым Словам - гэта той духоўны пасілак, які дапамагае чалавеку трымацца ўласцівага кірунку жыцця, заўсёды бачыць яго сэнс і мець радасць ад таго, што жывеш. “Не хлебам адзіным будзе жыць чалавек, але кожным Словам, што паходзіць з вуснаў Божых”, - кажа сам Езус Хрыстус. Таму шчыра дзякую айцам марыянам за падрыхтоўку гэтай нізкі штодзённых разважанняў над Божым Словам. - Пастаянна на ўсё не хапае часу, але Пан Бог дае нам сёння запрашэнне: не чакай больш, сядай за стол Божага Слова, насычайся ім кожны дзень. Жыві ў Слове Бога, каб Слова Бога жыло ў табе. Бог, якога аб’яўляе Біблія, няхай напоўніць цябе сваёй любоўю і несмяротным жыццём, - дадае а. Павел Наумовіч МІС, правінцыял Правінцыі Божага Провіду Кангрэгацыі айцоў марыянаў.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць