BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Праз Брамы міласэрнасці ва ўсім свеце прайшлі амаль мільярд чалавек

Папа зачыніў Святыя Брамы ў Рыме - Год міласэрнасці завершаны.

Каля 950 млн. чалавек на працягу Года Міласэрнасці прайшлі праз Святыя Дзверы, адчыненыя ва ўсіх дыяцэзіях свету, распавёў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі 21 лістапада 2016 г. падчас прэзентацыі ў Ватыкане Апостальскага ліста папы Францішка “Misericordia et misera”.

Папа Францішак 20 лістапада 2016 г., перад ўрачыстай літургіяй на ватыканскай плошчы, зачыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра. Такім чынам завершыўся Надзвычайны Святы Год Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле, які распачаўся 8 снежня 2015 г. ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яго дэвізам былі словы, узятыя з Евангелля паводле св. Лукі: “Міласэрныя, як і Айцец”. Лагатып Юбілею уяўляў сабой выяву Хрыста, які нясе на сваіх плячах знясіленага чалавека.

У гэты час у Рыме прабывала, паводле ацэнак афіцыйнага інтэрнэт-рэсурсу падзеі, каардынатарам якой была Папская рада па новай евангелізацыі, больш за 20 млн. пілігрымаў з усяго свету, якія пераступілі праз Брамы міласэрнасці ў ватыканскай і іншых рымскіх базыліках.

Францішак падзякаваў усім, хто прычыніўся да ажыццяўлення Юбілею Міласэрнасці, у тым ліку ўладам Італіі і Папскай радзе па новай евангелізацыі. У кароткай прамове перад малітвай “Анёл Панскі” 20 лістапада 2016 г. на плошчы св. Пятра Пантыфік заклікаў маліцца ў інтэнцыі кляўзуровых законніц. “На заканчэнне гэтай цэлебрацыі мы ўзносім Богу хвалу і падзяку за дар, якім быў Святы Год Міласэрнасці для Касцёла і для многіх людзей добрай волі. Я з вялікай павагай вітаю Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі і афіцыйныя дэлегацыі, тут прысутныя. Выказваю глыбокую падзяку кіраўнікам ўрада Італіі і ўстановам краін за іх супрацоўніцтва і шчодрыя высілкі. Вялікі дзякуй кірую да праваахоўных органаў, да працаўнікоў службаў, якія прымалі пілігрымаў і работнікаў аховы здароў'я, а таксама да валанцёраў усіх узростаў і паходжання. У прыватнасці дзякую Папскай радзе па новай евангелізацыі, і тым, хто супрацоўнічаў у розных мерапрыемствах.

be.radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 21 Лістапад 2016 21:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць