У Гомелі маліліся за спачыўшага прэлата Opus Dei
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Другому пераемніку святога Хосэмарыі біскупу Хаўеру было 83 гады.
13 снежня у гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці падчас імшы маліліся за спачыўшага прэлата Opus Dei Хаўера Эчэварыі, просячы для яго жыцця вечнага ў Нябесным валадарстве. Мінулай ноччу, 12 снежня, у 21.20, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Гвадэлупскай, спачыў Хаўер Эчэварыя, біскуп і другі пераемнік святога Хосэмарыі Эскрыва, заснавальніка Opus Dei.
Прэлат Opus Dei быў шпіталізаваны 5 снежня ў рымскі Campus Bio-Medico з лёгачнай інфекцыяй. Для барацьбы з хваробай айцец Эчэварыя прымаў антыбіётык. Клінічная карціна ўскладнілася ў апошнія гадзіны, справакаваўшы дыхальную недастатковасць, якая прывяла да смерці, паведамляе старонка Opus Dei ў Беларусі.
Смерць заспела прэлата на 84 годзе жыцця. Ён нарадзіўся ў Мадрыдзе. Там пазнаёміўся са святым Хосэмарыяй, быў яго сакратаром з 1953 па 1975 год. Быў прызначаны Генеральным сакратаром Opus Dei. У 1994 годзе - абраны прэлатам. 6 студзеня 1995 у базыліцы Святога Пятра айцец Хаўер быў узведзены ў біскупскі сан святым Папам Янам Паўлам II. Паведамляючы гэтую навіну, Фернанда Акарыс, вікарый-памочнік Прэлатуры Opus Dei адзначыў, што гэта момант «малітвы, спакою і адзінства».
Папа Рымскі Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі са смерцю біскупа-прэлата Хаўера Эчэварыі. Памерлы адзначаўся вялікай любоўю да Касцёла і людзей, падкрэсліў Пантыфік і даверыў яго заступніцтву Маці Божай Гвадэлупскай.
Опус Дэі (лац. Opus Dei - Справа Божая) - Персанальная прэлатура Каталіцкай Царквы. Арганізацыя заснавана ў Мадрыдзе 2 кастрычніка 1928 года каталіцкім святаром святым Хасэмарыя Эскрыва дэ Балагер. Мэта «Опус Дэі» - дапамагаць вернікам здабыць святасць у паўсядзённым жыцці, займаючыся звычайнымі зямнымі справамі, у прыватнасці - прафесійнай дзейнасцю.
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?