BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года

Сезон дажджоў перашкаджае правесці форум у летні час.

Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 г. Аб гэтым абвясціў арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улоа Мэндзьета 20 студзеня 2017 г. падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі. Іерарх падкрэсліў, што пры выбары даты правядзення форума галоўным чынам улічваліся кліматычныя асаблівасці рэгіёну. У звычайную для правядзення Дзён пару ў Панаме сезон дажджоў.

“Мы добра разумеем, што ў некаторых краінах, гэта не перыяд адпачынкаў, але мы перакананы, што гэта не перашкодзіць тысячам юнакоў і дзяўчат з розных кантынентаў прыбыць у Панаму і сустрэць Езуса Хрыста, трымаючы за руку нашу Маці Марыю і пад кіраўніцтвам Наступніка св. Пятра”, - сказаў арцыбіскуп Улоа.

Старт арганізацыйным мерапрыемствам быў дадзены на лістападаўскай сустрэчы біскупаў Цэнтральнай Амерыкі. Панамскія біскупы плануюць прадставіць моладзі свету прыродны і жыццёвы каларыт краіны. Яны лічаць, што гэта лепшае, што можна прапанаваць гасцям. 

Калі гаворка ідзе пра бяспеку на Сусветных днях моладзі, яны нагадалі, што Панама ўжо прайшла “невялікі тэст” з нагоды візіту сюды Прэзідэнта Злучаных Штатаў Барака Абамы і кіраўніка Кубы Рауля Кастра. Епіскапат лічыць, што Панама з’яўляецца выдатным месцам для правядзення моладзевага форуму , таму што гэта “зямля-мост” паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай, і, разам з тым, краіна, размешчаная “на перыферыі” кантыненту, паведамляе be.radiovaticana.va

Нагадаем, мінулыя СДМ прайшлі ў 2016 годзе ў Кракаве: Сусветныя дні моладзі з удзелам Папы Францішка - 100 ФОТА + 3 ВІДЭА

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць