Апостальскі нунцый пачне паездкі па рэгіёнах Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У бліжэйшых планах - Магілёў, Гродна, затым - Віцебск і Пінск.
Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр ў бліжэйшы час пачне паездкі па рэгіёнах краіны. Аб таямніцы паклікання, важнасці каталіцкіх СМІ, фінансаванні Царквы, а таксама аб ролі адзінства хрысціян і планах служэння ў Беларусі пасол Ватыкана даў вялікае інтэрв'ю Catholic.by.
У прыватнасці, кажучы пра бліжэйшыя планы, дыпламат адзначыў, што хутка пачне паездкі па рэгіёнах Беларусі:
- Я тут ужо некалькі месяцаў, але акрамя сталіцы амаль нічога і не бачыў. Маёй наступнай задачай стане наведванне каталіцкіх дыяцэзій Беларусі. Спачатку завітаю ў Магілёў — гістарычную сталіцу беларускага Касцёла ранейшых стагоддзяў. У сакавіку на пару дзён планую наведаць Гродна, затым — Віцебск і Пінск. З біскупамі я знаёмы, але хачу на свае вочы пазнаёміцца з жыццём дыяцэзій. А яшчэ з нецярпеннем чакаю сустрэч з вернікамі ў рэгіёнах!
Related items
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік