Больш за 600 чалавек наведалі хрысціянскі фестываль у Баранавічах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У сацсетках з хэштэгам # ddn2017 - дзясяткі фота і відэа.
11 лютага 4-гадзінны марафон хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» прайшоў у Баранавічах. Канцэрт наведалі больш за 600 чалавек з розных куткоў Беларусі, а выступілі шэсць каманд: група пінскай духоўнай семінарыі «Подых духа», калектыў гродзенскай семінарыі «Ave», моладзевы рух OPEN, салезіянскі гурт «Небасхіл», евангелізацыйныя праекты «Рыбы» і «Step Project ». Тэмай сёлетняга фестывалю сталі словы Езуса: «Каб усе былі адно».
У сацсетках з хэштэгам #ddn2017 і #дастукаццаданябёсаў з'явіліся дзесяткі фота і відэа з фестывалю.
Media
Last modified onПанядзелак, 13 Люты 2017 11:36
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?