У Беларусь вярнулася «Малая падарожная кніжыца» Скарыны
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Гэты зборнік малітваў - першая друкаваная кніга, выдадзеная на беларускіх землях.
У Беларусь вярнулася «Малая падарожная кніжыца» Францыска Скарыны. Лічыцца, што гэта першая друкаваная кніга, выдадзеная на беларускіх землях. Яна выйшла ў 1522 годзе ў Вільні, і ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання экзэмпляр кнігі з'явіўся ў Мінску - яна папоўніла карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка.
Гэты помнік нацыянальнай кніжнай культуры - адзіны асобнік «Малой падарожнай кніжыцы» у Беларусі. Самыя поўныя асобнікі захоўваюцца ў бібліятэках Масквы, Санкт-Пецярбурга і Капенгагена. Асобнік, які з'явіўся ў Беларусі, упрыгожаны унікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі, а дзевяць кніг зборніка маюць пасляслоўе самога Скарыны, паведамляе Белгазпрамбанк.
«Малая падарожная кніжыца» складаецца з «Псалтыра», акафістаў і іншых царкоўных кніг, малітоўнікаў і з'яўляецца «часасловам для свецкіх», а менавіта для тых, хто шмат часу праводзіць у дарозе.
Нагадаем, прах Скарыны шукаюць у Чэхіі, каб пахаваць у Чырвоным касцёле Мінска >>>
Related items
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту