Больш за 100 чалавек пацярпелі ад выбуху ў царкве ў Егіпце
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа: Няхай Гасподзь зменіць сэрцы людзей, якія сеюць тэрор.
Папа Францішак выказаў спачуванні ў сувязі з тэрарыстычнымі нападамі, які адбыліся ў Швецыі і Егіпце. З адмысловым заклікам ён звярнуўся пасля Эўхарыстыі, якую цэлебраваў у Пальмовую нядзелю 9 красавіка 2017 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
“Хрысту, які сёння ўваходзіць у час пакутаў і Найсвяцейшай Панне, даверым ахвяр тэрарыстычнага нападу, які адбыўся ў пятніцу ў Стакгольме, а таксама ўсіх, хто цяжка пакутуе ад вайны, няшчасця чалавецтва”, - сказаў Папа спасылаючыся да замаху, які быў дзейснены 7 красавіка 2017 г. у шведскай сталіцы, калі тэрарыст на грузавым аўтамабіле наўмысна наехаў на людзей.
Францішак таксама запэўніў у сваёй малітве за ахвяр нападу ў егіпецкім горадзе Танта, які адбыўся раніцай 9 красавіка 2017 г. падчас святочнай літургіі ў копцкай царкве, дзе тэрарыст-смяротнік узарваў выбуховае прыстасаванне. У выніку тэракту загінулі каля 30 чалавек і каля 70 атрымалі раненні.
“Майму дарагому брату, Яго Святасці Папу Тавардасу ІІ, Копцкай Царкве і ўсяму ўмілаванаму егіпецкаму народу выказваю глыбокія спачуванні. Малюся за загінулых і параненых. Я блізкі да іх родных і ўсёй супольнасці. Няхай Пан зменіць сэрцы людзей, якія сеюць тэрор, насілле і смерць, а таксама сэрцы тых, хто вырабляе і гандлюе зброяй”, - сказаў Папа ў сваім звароце.
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці