BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Католікі арганізавалі пілігрымку з Мінска ў Будслаў на верталёце [фота]

Верталётныя паломніцтва плануюць арганізаваць таксама ў Жыровічы.

З пачатку траўня 2017 года ахвотнікі наведаць Будслаў і памаліцца ля абраза Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды... на верталёце! Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала каталіцкая парафія Святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвонага касцёла). Як вядома, яго пробашч - кс. Уладзіслаў Завальнюк - захапляецца не толькі пчалярствам, але і авіяцыяй. Ён прызнаны прыдатным для палётаў на малых і спартыўных самалётах і вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Верталётныя пілігрымкі будуць арганізаваны ў супрацоўніцтве з Рэспубліканскім Саюзам турыстычных арганізацый. Мэтай стане павелічэнне зацікаўленасці ў Будславе з боку турыстаў, у першую чаргу замежных. Па дарозе ў санктуарый можна атрымаць асалоду ад і краявідаў Беларусі з вышыні птушынага палёту.

Дарэчы, верталётныя паломніцтва плануюць арганізаваць і ў Жыровічы, дзе таксама знаходзіцца цудатворны абраз Божай Маці, шанаваны як каталікамі, так і праваслаўнымі.

Выконвае палёты мінскі аэраклуб ДТСААФ з аэрадрома "Баравая" пад Мінскам. Замовіць верталёт для паломніцтва неабходна загадзя па тэлефонах: 8 (017) 505-29-60 ці 8 (017) 200-44-15.

Журналісты Catholic.by ужо здзейснілі пробны палёт у беларускі санктуарый у Будславе і апублікавалі фотасправаздачу.

Last modified onАўторак, 09 Май 2017 23:19
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць