Божыя сюрпрызы: у Беларусі 9 траўня выпаў снег
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
За тры тыдні да лета снежны полаг утварыўся на паўночным захадзе краіны.
Некаторыя раёны Беларусі 9 траўня... накрыла снегам! Гэтай вясной надвор'е працягвае здзіўляць анамаліямі. Нагадаем, пад снегам у многіх гарадах і вёсках Беларусі сустракалі Вялікдзень 16 красавіка, дзе-нідзе снег ішоў нават 1 траўня. Неймаверна, але і 9 траўня зіма зноў нагадала аб сабе завеяй! У прыватнасці, снег выпаў па паўночным захадзе Беларусі, у Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Фота касцёла святога Станіслава пад снегам у вёсцы Лядск Шчучынскага раёна апублікавала ў ВК Наталля Хартановіч.
Вось такі Божы сюрпрыз. Або гэтыя ўсе больш частыя анамаліі становяцца наступствамі пагібельнай для клімату дзейнасці чалавека?
У гэты час у іншых рэгіёнах, напрыклад, у Гомелі, было сонечна і адносна цёпла - каля 10 градусаў, без ападкаў.
Холадна і дажджліва ў Беларусі будзе і ў бліжэйшыя дні, а з пятніцы крыху пацяплее.
Related items
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так