BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першы ў Беларусі помнік Бібліі ўсталююць у Брэсце

Ініцыятыва прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

У беларускім Брэсце ўсталююць помнік Бібліі, аб'яўлены адкрыты конкурс на распрацоўку эскізнага праекта. Помнік будзе прысвечаны выдадзенай у 1563 годзе Брэсцкай бібліі, ініцыятыва прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое адзначаюць у 2017 годзе.

Помнік Брэсцкай бібліі плануецца ўсталяваць у абласным цэнтры на скрыжаванні вуліц Пушкінская і Кірава, паблізу абласной бібліятэкі імя. Горкага, паведамляе Брэсцкі аблвыканкам.

Брэсцкая біблія, выдадзеная на польскай мове, - самае вялікае па аб'ёме друкаванае выданне ХVI-ХVIІІ стагоддзяў Вялікага Княства Літоўскага, шэдэўр паліграфічнага мастацтва эпохі Рэнесансу. Яна была надрукаваная ў берасцейскай друкарні канцлера Вялікага княства Літоўскага і берасцейскага старасты Радзівіла Чорнага.

Прыём заявак на конкурс будзе праходзіць да 12 чэрвеня, да ўдзелу запрашаюць як беларускіх, так і замежных аўтараў. Пераможцу чакае грашовая прэмія ў 40 базавых велічыняў (920 рублёў або прыкладна 500 даляраў). Работы павінны быць выкананы на лістах фармату А3 ці А4 і дапоўнены аб'ёмна-прасторавай мадэллю, выкананай з любога матэрыялу. Эскізы неабходна накіроўваць на адрас упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама (224005, Рэспубліка Беларусь, Брэст, вул. Камуністычная, 1).

Помнікі Бібліі ўжо ўсталяваны ў некаторых хрысціянскіх краінах, у прыватнасці, у Бразіліі і ва Украіне. У суседняй з Беларуссю краіне помнік Бібліі з'явіўся яшчэ ў 2001 годзе ў Ровенскай вобласці на пастаменце, дзе ў савецкі час стаяў манумент Леніна.

Last modified onПятніца, 12 Май 2017 17:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць