BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

З бібліятэкі ў ЗША знікла рэдкая кніга Францыска Скарыны

Фрагмент «Першай кнігі Царстваў» захоўваўся ў Нью-Йоркскай публічнай бібліятэцы.

Фрагмент «Першай кнігі Царстваў» пражскага выдання Францыска Скарыны знік з аддзела рэдкай кнігі Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкі. Пра гэта даведаўся намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, які цяпер знаходзіцца ў ЗША. У сваім Фэйсбуку ён паведаміў:

- Найбольшым расчараваннем у Нью-Ёрку было даведацца, што фрагмент выдання Скарыны, які захоўваўся ў Нью-Йоркскай публічнай бібліятэцы, "згубіўся" і яго ніяк не могуць знайсці ўжо шмат гадоў. Здараецца такое нават у найбуйнейшых бібліятэках свету...

Алесь Суша адзначае, што ў электронным каталогу дакумент таксама не выдаецца: - Сустракаўся з чатырма супрацоўнікамі Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкі, у тым ліку аддзела рэдкіх кніг. У доўгіх гутарках яны толькі разводзілі рукамі... І нават копіі няма: ні мікрафільмы, ні фотакопіі.

У каментарах да паведамлення Алесь Суша дадаў, што даўно накіроўваў запыты ў бібліятэку просьбай зрабіць лічбавую копію, але ў адказ было маўчанне.

Дарэчы, раней з бібліятэкі ў Лондане таксама знікла кніга Скарыны. Зараз у свеце вядома ўсяго 519 асобнікаў кніг беларускага першадрукара, большасць з якіх знаходзіцца ў Расіі, 47 - ва Украіне, па 28 - у Польшчы і Беларусі.

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Францыск Скарына, ураджэнец беларускага Полацка, у 1517 годзе заснаваў у Празе друкарню і выдаў кірылічным шрыфтам "Псалтыр", першую друкаваную беларускую кнігу. Усяго на працягу 1517-1519 гадоў Скарына пераклаў і выдаў 23 кнігі Бібліі.

Media

Last modified onСерада, 12 Ліпень 2017 11:38
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць