Усім добрага лета! А мы - у АДПАЧЫНАК :)
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
Даверцеся Богу, бо Ён - адзіны, хто ведае нашу будучыню
Пэўны час сайт не будзе абнаўляцца, бо нашай невялікай камандзе таксама неабходны адпачынак, каб больш часу прысвяціць сваім сем'ям і стасункам з Богам. Нагадаем, Katolik.life працуе выключна на валанцёрскай аснове.
Хай усіх наведвальнікаў нашага сайта Бог дабраславіць на гэтыя апошнія дні лета! Жадаем, каб ваш адпачынак быў цікавым, радасным і насычаным! Падчас летніх паездак не забывайце сілкавацца Словам Божым і наведваць святую Імшу хоць бы раз на тыдзень. Калі ў тых месцах, дзе вы будзеце адпачываць, не знойдзеце каталіцкай царквы, святары раяць: слухаць Слова і ўдзельнічаць у Літургіях можна і ў праваслаўным храме.
Кагосьці гэтым летам будуць чакаць непрыемныя сюрпрызы. Магчыма, хвароба сарве запланаваны адпачынак, хтосьці не паступіць у ліцэй або універсітэт. Не адчайвайцеся!
Даверцеся Богу, бо Ён - адзіны, хто ведае нашу будучыню. Ён вельмі любіць кожнага з нас і вядзе сваімі шляхамі. Усе кепскае Гасподзь можа перавярнуць у добрае. Рабіце ўсё, што залежыць ад вас, давяраючы вынік Яму. Калі мы, добрасумленна стараючыся, не атрымаем тое, чаго чакалі, будзем упэўненыя: Гасподзь падрыхтаваў для нас нешта яшчэ лепшае!
Related items
-
У школе ў Гродзенскай вобласці «ўрок» да Дня роднай мовы правёў ксёндз
-
Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна
-
Моцнае слова на Вялікі пост арцыбіскупа Кандрусевіча: пра гандаль часам і пакаленне ахвяр
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу