Хрысціянскі місіянер у Беларусі збірае дапамогу для бедных дзяцей у Кеніі
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Грошы шукаюць праз сацсеткі і пералічваюць на вучобу дзяцей.
28-гадовы жыхар Лунінца Дзяніс Сахвон, вернік з супольнасці евангельскіх хрысціян баптыстаў «Уваскрасенне», збірае сродкі на адукацыю бедных дзяцей у Кеніі. Дзяніс пачаў збор дапамогі пасля таго, як сам пабываў у гэтай афрыканскай краіне падчас місіянерскай паездкі. У Кеніі разам з іншымі жыхарамі Беларусі, а таксама Расіі і Украіны місіянер у якасці валанцёра працаваў у бальніцы, у школе, наведваў бедныя сем'і.
- Місіянераў у Кеніі любяць, яны - адзіная надзея на дапамогу. У якія б сем'і мы ні заходзілі, прасілі, каб мы маліліся за іх. Там амаль усе вернікі-хрысціяне. У вёсцы, якую мы наведвалі, - усе вельмі бедныя. Трушчобы, домікі з бляхі і дошак - адзін на адным. Каналізацыі і вады з крана, вядома, няма: у возеры вяскоўцы і мыюцца, і сціраюць, і ловяць рыбу. Для гатавання ежы таксама бяруць ваду з возера. А харчаванне вельмі беднае. Напрыклад, спрасаваны белы рыс мачаюць у зялёную поліўку з нейкай травы. І гэта галоўная страва, якую там ядуць кожны дзень, - распавядае Дзяніс пра сваю паездку.
Ён даведаўся, што адукацыя ў школах Кеніі платная - 35 даляраў у месяц, таму вучацца толькі тыя, у бацькоў якіх ёсць грошы ці яны змаглі знайсці спонсара.
- І паколькі адукацыя - гэта раскоша, дзеці вучацца там з ахвотай, а навучальны дзень доўжыцца 12 гадзін - з 7 раніцы да 7 вечара, - працягвае Дзяніс. Менавіта на адукацыю для кенійскіх дзяцей ён і вырашыў збіраць грошы, калі вярнуўся ў Беларусь. У сацсетцы ён стварыў суполку «Падары надзею дзецям Кеніі», праз якую шукае жадаючых спансіраваць вучобу бедных дзяцей і купляць для іх медыкаменты.
Пакуль удалося знайсці спонсараў для дваіх дзяцей:
- Адгукнуліся не нейкія багатыя, а простыя людзі - каля дзесяці чалавек. Яны пагадзіліся кожны месяц даваць хто колькі зможа. І так у месяц у нас збіраецца каля 70 даляраў, якія мы дасылаем у Кенію, - як раз на дваіх дзяцей, гэта Івон Ач'енг і Ламек Амондзі. Але ўсё роўна працягваем шукаць далей і запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да ініцыятывы.
Справаздачы пра сабраныя сродкі Дзяніс публікуе ў публічным доступе.
Related items
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
«Хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым...» Беларускі біскуп распавёў пра сваю мару
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
У Мінску пачалі будоўлю на месцы старых каталіцкіх могілак. У парафіі моляцца аб захаванні астанкаў незвычайнай малітвай
-
Католік з Украіны, які зрабіў важную справу для Гомеля, верагодна, загінуў на вайне