Дуэт Laudans зняў кліп на словы св. Яна Паўла II [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Здымкі кліпа адбываліся на рацэ Іслач каля Ракава.
Да гадавіны абрання Рымскім Папам св. Яна Паўла II беларускі каталіцкі гурт Laudans зняў кліп на песню "Zdumienie". Гэтую кампазіцыю напісалі ўдзельнікі дуэта на верш св. Яна Паўла II "Zdumienie" ("Здзіўленне") з "Рымскага трыпціха". Раней беларуская версія гэтай песні з'явілася на дыску Laudans "Завысока заблізка".
Рэжысёр кліпа - Расціслаў Смольскі, аператар - Аляксандр Бондараў, якія працавалі над відэа для многіх беларускіх музыкаў, у тым ліку над кліпам Зміцера Вайцюшкевіча "Матуля".
Здымкі кліпа laudans адбываліся на рацэ Іслач каля Ракава. "Кліп "Zdumienie" - гэта выказ нашай удзячнасці Богу за асобу св. Яна Паўла II. Гэта таксама падзяка польскаму Касцёлу, святарам і вернікам, за дапамогу Каталіцкай Царкве ў Беларусі, у тым ліку тым, хто падтрымлівае Laudans" - кажуць удзельнікі дуэта.
Беларускі хрысціянскі гурт LAUDANS - гэта дуэт, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Вясной 2017 года трэк групы LAUDANS быў прызнаны «Песняй месяца» на беларускім радыё.
Media
Related items
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота