У праваслаўных пачаўся Калядны пост, у католікаў 3 снежня - Адвэнт
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Галоўнай мэтай з'яўляецца не абмежаванне ў ежы, а духоўнае ачышчэнне праз пакаянне і малітву.
28 лістапада ў Праваслаўнай царкве пачынаецца Калядны пост - адзін з чатырох галоўных пастоў. Ён доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня ўключна, і рыхтуе вернікаў да свята Божага Нараджэння. Калядны пост менш строгі, чым Вялікі і Успенскі пасты. Яго таксама называюць Піліпавым постам, таму што запускі - апошні дзень перад постам, калі можна ўжываць мяса і іншыя прадукты жывёльнага паходжання - прыпадае на дзень памяці святога апостала Піліпа. Але галоўнай мэтай Каляднага паста з'яўляецца не абмежаванне ў ежы, а духоўнае ачышчэнне праз пакаянне і малітву.
А ў Каталіцкай царкве час падрыхтоўкі да свята Нараджэння Хрыстовага называецца Адвэнт, ён пачынаецца ў 2017 годзе 3 снежня. Гэта не пост у традыцыйным разуменні, а час радаснага чакання Хрыста. У гэты перыяд Касцёл не загадвае каталікам абмежаванняў у ежы, але рэкамендуе самім выбраць для сябе "пастановы" і прытрымлівацца ім, каб глыбей адчуць радасць будучага Нараджэння Пана. Святары нагадваюць, што галоўны сэнс Адвэнту - не ў абмежаванні сябе ў ежы, а ў імкненні да выканання Хрыстовых запаведзяў любові, малітоўнай падрыхтоўцы сваёй душы да сустрэчы з Хрыстом.
Чытайце таксама Пасланне Мітрапаліта на папярэдні Адвэнт: крамы перапоўненыя рэкламай Раства, прапаноўваючы бессэнсоўны шопінг >>>
Related items
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі