BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каляндар галоўных каталіцкіх святаў у 2018 годзе

Папяльцовая серада - 14 лютага, Вялікдзень - 1 красавіка, а Звеставанне пераносіцца на 9 красавіка.

Публікуем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле ў 2018 годзе. Папялец, пачатак Вялікага посту, будзе 14 лютага, Вялікдзень - 1 красавіка, пачатак Адвэнту - 2 снежня. Асаблівасцю каталіцкага календара на гэты год з'яўляецца перанос свята Звеставання ў сувязі з тым, што на 25 сакавіка прыпадае Пальмавая нядзеля - больш важнае свята. Таму Звеставанне пераносіцца на першы панядзелак пасля Нядзелі Божай Міласэрнасці - 9 красавіка.

Тлустым шрыфтам выдзелены ўрачыстасці, якія могуць прыпадаць на буднія дні, але так як і ў кожную нядзелю, удзел у Імшы і ўстрыманне ад працы для вернікаў у гэтыя дні абавязковы.

Святой Багародзіцы Марыі - 1 студзеня

Аб'яўленне Пана (Тры Каралі) - 6 студзеня

Хрост Пана - 7 студзеня

Ахвяраванне Пана - 2 лютага

Папялец (пачатак Вялікага посту) - 14 лютага

Святога Юзафа - 19 сакавіка

Пальмавая (Вербная) нядзеля - 25 Сакавіка

Вялікдзень - 1 красавіка

Свята Божай Міласэрнасці - 8 красавіка

Звеставанне Пана - 9 красавіка (перанесены з 25 сакавіка)

Унебаўшэсце Пана - 10 траўня

Спасланне Святога Духа (Пяцідзесятніца) - 20 траўня

Найсвяцейшай Тройцы - 27 траўня

Цела і Крыві Хрыста - 31 траўня

Найсвяцейшага Сэрца Езуса - 8 чэрвеня

Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі - 9 чэрвеня

Святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня

Перамянення Пана - 6 жніўня

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі - 15 жніўня

Нараджэнне Божай Маці - 8 верасня

Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня

Дзень усіх святых - 1 лістапада

Хрыста Валадара - 25 лістапада

Пачатак Адвэнту - 2 снежня

Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 снежня

Божае Нараджэнне - 25 снежня (аўторак, папярэднія два дні - непрацоўныя)

Святой Сям'і - 31 снежня

Last modified onЧацвер, 30 Лістапад 2017 11:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць