Паспей да Калядаў: інтэрнэт-краму хрысціянскіх падарункаў адкрылі ў Беларусі
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
У продажы - кубкі, абразы, цікавыя прыгожыя дробязі, а неўзабаве з'явяцца крыжыкі, ружанцы, медальёны і фігуркі.
Першую афіцыйную інтэрнэт-краму хрысціянскіх сувеніраў, абразоў і падарункаў «Signum sacrum» адкрылі ў Беларусі. Праз інтэрнэт можна набыць, напрыклад, абразы, кубкі з біблейскімі цытатамі, камяні з абразамі і розныя цікавыя прыгожыя дробязі. Усё - уласнай вытворчасці.
- Прапануем якасную і прыгожую прадукцыю. Большасць тавараў можна купіць толькі ў нас. Асартымент крамы пастаянна папаўняецца. Наша мэта - даць магчымасць кожнаму католіку і іншым вернікам набыць цікавыя хрысціянскія сувеніры па невысокім кошце. Для гэтага мы стварылі зручную краму і прыкладаем намаганні, каб якасна абслугоўваць кожнага пакупніка, - гаворыць стваральнік крамы, каталіцкі вернік, прадпрымальнік Сяргей Дабрагост.
Бясплатная дастаўка тавараў на суму ад 10 рублёў ажыццяўляецца ў Мінск, Фаніпаль, Дзяржынск і навакольныя населеныя пункты. Паштовая дастаўка ў іншыя гарады Беларусі і па ўсім свеце - з улікам кошту паслуг пошты.
Што тычыцца кніг, то пакуль, на жаль, няма магчымасці афіцыйна набыць беларускую хрысціянскую літаратуру для продажу ў інтэрнэт-краме. Затое хутка ў асартыменце з'явяцца крыжыкі, ружанцы, медальёны і фігуркі. Асобная прапанова ёсць для парафіяльных кіёскаў - гэта вельмі выгаднае супрацоўніцтва, якое заключаецца ў зусім нізкіх коштах, бясплатнай дастаўцы і вяртанні тавару, які не набылі.
Інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў даступная па адрасе: sacrum.by
Related items
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу