Мітрапаліт Кандрусевіч: змяніць «Ойча Наш» у Беларусі і Расіі будзе складана
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (4)
Арцыпастыр Касцёла лічыць, што ў вернікаў могуць узнікаць супярэчлівыя пачуцці, але ў цэлым сэнс фразы «не ўводзь нас у спакусу» зразумелы.
Святы крыж супраць свастыкі - як Каталіцкая царква супрацьстаіць неанацызму, чаму менавіта цяпер Папа Рымскі Францішак выказаўся пра магчымае карэктаванне галоўнай малітвы хрысціянаў, што думае Каталіцкая царква пра новы віток супрацьстаяння на Святой зямлі і каму павінен належыць Ерусалім? Пра гэта напярэдадні Раства Хрыстова, якое католікі адзначаць 25 снежня, «СБ ТБ» у прамым эфіры 15 снежня пагутарылі з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
- У перакладзе ў малітве «Ойча Наш» ёсць радок: «Не ўводзь нас у спакусу». Але Бог не ўводзіць у спакусу, ён дапускае спакусу. Чалавек мае свабодную волю, Бог не прымушае яго здзейсніць дрэнны ўчынак. У гэтым сэнсе Папа мае рацыю - у вернікаў могуць узнікаць супярэчлівыя пачуцці, - каментуе арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі.
У той жа час мітрапаліт упэўнены, што ў Беларусі, а таксама ў Расіі і іншых славянамоўных краінах будзе цяжка змяніць «Ойча Наш» - бо гэта адзіная малітва, якая злучае хрысціян усіх канфесій. Дарэчы, Руская праваслаўная царква ўжо выказала негатыўнае меркаванне пра магчымае карэктаванне «Ойча наш».
- Калі звярнуць увагу на кантэкст, фраза «не ўводзь нас у спакусу» ужо не здаецца такой супярэчлівай, - лічыць мітрапаліт. - Бо следам ідзе «але збаў нас ад злога». З гэтым супрацьпастаўленнем, на мой погляд, сэнс фразы ўраўнаважваецца, становіцца больш зразумелым.
Таксама 15 снежня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Традыцыі святкавання Калядных святаў у беларускіх сем'ях». Удзел у прэс-канферэнцыі прынялі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы - Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал. Іерархі распавялі аб традыцыях і звычаях святкавання Божага Нараджэння ў беларускіх сем'ях.
Media
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу