BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прадстаўлена праграма Агульнабеларускай сустрэчы каталіцкай моладзі

Сотні веруючых хлопцаў і дзяўчат збяруцца ў Гродне 29 красавіка - 1 траўня.

Ксёндз Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы праграму агульнабеларускай сустрэчы каталіцкай моладзі, якая адбудзецца 29.04 - 01.05 пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.

- Гэта будзе наша сумеснае свята маладосці і сведчання пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат адданай Пану Езусу і Марыі маладых людзей, якія шчырым сэрцам жадаюць верыць Богу і сустракацца разам. Вельмі спадзяюся, што многія з вас заплануюць свой час, каб быць на гэтай сустрэчы, - звярнуўся да моладзі кс. Антоні.

 

Праграма III Cустрэчы Каталіцкай Моладзі Беларусі :
29.30.04 -01.05.2018 (Гродна –Дзевятоўка, вул. Курчатава 41 )

Пакліканыя з Марыяй!
(«Не бойся Марыя, бо знайшла Ты Ласку ў Пана» Лк 1,30)

29 красавіка - нядзеля
• 15.00 – рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў
• 18.00 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
• 19.00 – святая Імша
• 20.00 – вячэра (пры касцёле)
• 21.00 – канцэрт (музычны гурт AVE, ВДС-Гродна)
• 22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем ях

30 красавіка -панядзелак

• 9.00 – ранішнія малітвы у касцёле
• 9.30 – катэхеза ў катэхезах. Размова і дыскусія ў 8 групах на тэму -
Пакліканыя з Марыяй : 1) да любові; 2) да адвагі; 3) да надзеі; 4) да служэння; 5) да радасці; 6) да даверу; 7) да сведчання; 8) да трываласці
• 11.00 – вынікі катэхез
• 12.00 – святая Імша
• 13.30 – абед
• 15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
• 15.45 – Прэзентацыi моладзі з 4 дыяцэзій Беларусі на тэму: Па прыкладу Марыі не палохацца давяраць сваё жыццё Богу (15 хвілін для кожнай дыяцэзіі)
Размова з біскупамі. Адказы на пытанні.
• 18.00 – вячэра (пры касцёле)
• 19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт Споведзі
• 21.00 – канцэрт (музычны гурт - CROSSWAY, Баранавічы)
• 22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем ях

1 мая -аўторак

• 9.30 – ранішнія малітвы (Гродна - Катэдральны касцёл)
• 9.45 – святая Імша
• 11.00 – канцэрт праслаўлення (музычны гурт -PILIGRIMS (Пілігрымы), Смаргонь)
Заканчэнне

Last modified onПятніца, 23 Сакавік 2018 22:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць