BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Даведайся, якія касцёлы пабудавалі з-за любові, дзе ёсць 3D фрэскі і «фатэль Напалеона»

Блогер падарожнічае па Беларусі і распавядае займальныя гісторыі пра каталіцкія святыні.

Беларуская журналістка і блогерка Ася Паплаўская вядзе ўласны праект «Самыя прыгожыя касцёлы Беларусі» - падарожнічае па краіне і распавядае займальныя гісторыі пра каталіцкія святыні на сваёй старонцы.

Блогер ўжо пабывала ў Вілейцы, Глыбокім, Зэльве, Лучаі, Дзярэчыне. Яна апісвае цікавосткі кожнага храма і яго гісторыю. Напрыклад, вы ведалі, дзе знаходзіцца «фатэль Напалеона», звон 1882 года, 3D фрэскі, арыгінал ліста ад Папы Рымскага на беларускай мове, якія храмы людзі будавалі з-за любові да Бога і сваіх блізкіх?

Дарэчы, у нядаўняй паездцы ў Вілейку журналістку суправаджаў ксёндз Кірыл Бардонаў, дырэктар сайта Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Catholic.by. Кс. Кірыл прапанаваў з'ездзіць на яго малую радзіму, у Вілейку, і наведаць касцёл, дзе ён, будучы школьнікам, стаў міністрантам. Аб родным храме ён распавёў цікавыя факты. Аказваецца, у сценах касцёла засталіся сляды ад куль Першай сусветнай вайны, а адну з фрэсак у савецкі час не ўдалося зафарбаваць - выява Езуса была відаць нават праз фарбу.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць