Ставім лайкі! Праваслаўны манастыр у Гомельскай вобласці адкрыў Instagram
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У стужцы - фота будняў сясцёр, яркія моманты манаскага жыцця, справаздачы са святаў.
Нядаўна вядомы праваслаўны Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр у вёсцы Карма, які адносіцца да Гомельскай епархіі БПЦ, з'явіўся ў Instagram. Акаўнт манастыра ў гэтай сацсетцы ўжо стаў даволі папулярным: зараз у яго больш за 400 падпісчыкаў.
Законніцы публікуюць у Instagram фота са свайго будзённага жыцця, рэпартажы са святаў.
Дарэчы, раней, у лютым быў адкрыты акаўнт на гэтай папулярнай сацсетцы Гомельскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Гэта было зроблена па благаславенні архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана.
Епархія таксама публікуе ў «інсце» навіны з жыцця мясцовых храмаў, фотасправаздачы падзей і святаў. Адзначым, епархія пакуль не так актыўна вядзе свой Instagram як сёстры з манастыра.
Нагадаем, у пачатку 2018 года Патрыярх Кірыл з'явіўся ў Instagram. А католікі ўжо даўно пачалі асвойваць сацсеткі. Папа Рымскі Францішак адкрыў свой Instagram ў 2015 годзе. Чытайце таксама: Каталіцкі святар у Instagram адкрыў цыкл міні-пропаведзяў.
Media
Related items
-
«Бог ёсць». Беларуская актрыса і музыкант – пра тое, як перажыла смяротна небяспечную аперацыю
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота