BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Агульнабеларускі сямейны кангрэс пройдзе ў Баранавічах [праграма, плакат+запіс]

Сустрэча адбудзецца 1-3 чэрвеня 2018 г. у межах падрыхтоўкі да Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне.

ІІІ агульнабеларускі Кангрэс каталіцкіх сямейных рухаў пройдзе з 1 па 3 чэрвеня 2018 г. у межах падрыхтоўкі да ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне (Ірландыя). Дэвіз сустрэчы - «Евангелле сям’і - радасць для свету», паведаміла Katolik.life адказная за мерапрыемства спадарыня Ірына Мялешка.

Праграма кангрэсу:

1 чэрвеня, пятніца

17.00 – адкрыццё кангрэсу

17.30 – інаўгурацыйны даклад «Чаму сям’я мае важнае значэнне для Касцёла» (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)

18.15 – св. Імша (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)

19.15 – вячэра 20.30 – канцэрт гурта Laudans

2 чэрвеня, субота

8.00 – сняданак

9.00–9.45 – даклад «Канцэпцыя сям’і паводле розных філасофскіх напрамкаў» (кс. Андрэй Рылка)

10.00–11.00 – даклад «Касцёл у служэнні сям’і» (кс. Пшэмыслаў Дронг)

11.00–11.30 – перапынак на каву

11.30–13.00 – даклад «Фармаванне чалавека ў сям’і» (сп. Станіслаў Дземян) 13.00 – св. Імша (цэлебрацыю ўзначальвае кс. Андрэй Рылка)

14.00 – абед

15.00–16.00 – даклад «Выкарыстанне прэвентыўнага метаду кс. Яна Боско ў сям’і» (кс. Павел Шчарбіцкі SDB)

16.15 -17.45 – даклад «Сужэнская духоўнасць у аспекце Amoris Laetitia» (кс. Пшэмыслаў Дронг)

18.00 – вячэра 19.00 – дыскусія

3 чэрвеня, нядзеля

7.00 – св. Імша (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Антоні Дзям’янка)

8.00 – сняданак

9.00–12.00 – даклад «Новы падыход у падрыхтоўцы да сакрамэнту сужэнства» (даклад і майстар-клас — сп. Віялета Віткаўскенэ)

12.00 – абед

Месца правядзення кангрэсу: Дом кс. вербістаў, г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6.

На ІІІ агульнабеларускі сямейны кангрэс запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям'і. Вы пачуеце практычны вопыт дакладчыкаў, у вас будзе магчымасць падзяліцца вопытам адзін з адным ў прыемнай сяброўскай гутарцы!

Запіс для ўдзелу ў кангрэсе па тэлефоне: +375 (29) 588 42 73 – спадарыня Ірына Мялешка

meleshko_irina@mail.ru

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць