Святар у Рыме знайшоў у спавядальні пакет з 36 тыс. еўра
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Грошы перадалі паліцыі, яна праводзіць расследаванне незвычайнага інцыдэнту.
Пакет з буйной сумай наяўных знайшоў святар у спавядальні каталіцкага храма Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рыме. У парафіі выклікалі паліцыю, баючыся, што ў скрутку пад лавай для святара можа быць выбуховае прыстасаванне, але на самой справе там аказаліся купюры наміналам у 50 еўра на агульную суму €36 тыс.
Паліцыя канфіскавала грошы і пачала расследаванне незвычайнага інцыдэнту. Магчыма, нехта прынёс у царкву свае зберажэнні ў знак пакаяння альбо хтосьці вырашыў зрабіць таемнае ахвяраванне. Аднак у паліцыі ёсць і такая версія: не выключана, што такім чынам хтосьці вырашыў пазбавіцца ад грошай, атрыманых злачынным шляхам. Каб высветліць асобу ўладальніка пакета з грашыма, у паліцыі праглядаюць відэакамеры.
Як піша італьянская прэса, парафіяльны святар падрэ Джавані распавёў, што часам вернікі пакідаюць у храме буйныя сумы, але больш за 1 тыс. еўра ахвяраванняў ніколі не было.
- Гэтая сума, безумоўна, спатрэбілася б нашаму старадаўняму храму, аднак не ў шкоду каму-небудзь, - адзначыў святар.
Related items
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота