Шкарпэткі для Папы: у Латвіі ладзяць дабрачынную акцыю
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Адну пару падораць Францішку, а астатнія адправяць пацярпелым ад вайны ва Украіну.
Каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Caritas Latvija» абвясціла акцыю з заклікам звязаць узорыстыя шкарпэткі да візіту ў краіну Папы Рымскага Францішка. Па задумцы арганізатараў і па дабраславенні латвійскага арцыбіскупа, цёплы падарунак Пантыфіку павінен быць аформлены ў нацыянальным стылі, з арнаментам.
- Зразумела, што ў Папы толькі адна пара ног, але яго сэрца бязмежнае, таму ўсе пары шкарпэтак мы прапанануем адправіць у «Caritas» Украіны - там іх падораць пацярпелым ад ваенных дзеянняў на Данбасе. А самую прыгожую пару мы паднясем у дар Святому Айцу, - патлумачылі ў дабрачыннай арганізацыі.
Акцыя павінна стаць жэстам міласэрнасці і салідарнасці, а вязаць шкарпэткі прапануюць з малітвай аб міры ва ўсім свеце.
Таксама да шкарпэткаў можна прымацаваць кантактную інфармацыю і пажаданне - Папе ці жыхарам Украіны.
Перадаць вырабы неабходна ў палатку «Весніка Каталіцкай Царквы», якая будзе знаходзіцца 13-15 жніўня ў мястэчку Аглона, якое наведае Пантыфік, альбо - у шапік «Caritas» у катэдральным саборы святога Якава ў Рызе (да 24 жніўня).
Нагадаем, Францішак наведае Латвію 24 верасня. Вядома, што кіраўнік Каталіцкай царквы адмовіўся ад прапанаванага яму ў Латвіі лімузіна і будзе перамяшчацца на звычайным аўтамабілі.
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні