Унікальныя кадры: як праходзіў фэст у Будславе ў 1937 годзе
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У свяце ўдзельнічаў ваявода і размаўляў з жыхарамі вёсак.
Унікальныя кадры урачыстасцяў у Будславе знайшоў у сетцы каталіцкі блогер Кастусь Шыталь. 47-секундны ролік быў зроблены 2 ліпеня 1937 года і апублікаваны Polskiej Agencji Telegraficznej. На сайце Ninateka.pl гаворыцца пра тое, што ў «Польскім штотыднёвым бюлетэні» прадстаўлена парафіяльнае свята ў Будславе ў Віленскім рэгіёне.
Сам ваявода ўдзельнічае ў цырымоніі. Чыноўнік разам са сваёй жонкай слухае жыхароў вёсак, якія знаходзяцца ў правінцыі пад яго кіраваннем. У гэты час, за мяжой, у савецкай Беларусі быў разгар сталінскіх рэпрэсій і барацьбы з хрысціянскай верай.
Матэрыял быў аблічбаваны як частка шматгадовай праграмы Kultura + Priorytet Digitalizacja. Мецэнатам праграмы з'яўляецца Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, а аператарам - Нацыянальны аўдыёвізуальны інстытут.
Нагадаем, у 1937 году Заходняя Беларусь, на гэтай тэрыторыі знаходзіцца Будслаў, была яшчэ ў складзе Польшчы. Савецкая ўлада прыйшла сюды ў 1939 годзе.
Media
Related items
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён