BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пачалася рэгістрацыя на сустрэчу з Папам Францішкам ў Літве

Сотні католікаў з Беларусі плануюць адправіцца ў паломніцтва суседнюю краіну.

Каб трапіць на сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам у Літве, групы паломнікаў і асобныя пілігрымы павінны прайсці онлайн-рэгістрацыю, якая стартуе 1 жніўня з 12.00. Запоўніць анкету і зарэгістравацца неабходна ўсім удзельнікам на сайце: popieziausvizitas.lt - акрамя тых, хто ўжо запісаўся на мерапрыемствы з удзелам Папы ў сваіх парафіях, ім праходзіць онлайн-рэгістрацыю не трэба.

Нагадаем, Пантыфік наведае з апостальскім візітам Літву, Латвію і Эстонію 22-25 верасня. Сустрэчы з Папам будуць у наступных гарадах: Вільня і Каўнас у Літве; Рыга і Аглона ў Латвіі і Талін ў Эстоніі.

У другой палове дня 22 верасня Папа наведае віленскі санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай, дзе памоліцца перад цудатворнай іконай Маці Міласэрнасці, пасля чаго сустрэнецца з моладдзю на плошчы перад вільнюскім катэдральным саборам. Раніцай 23 верасня Францішак адправіцца ў Каўнас, дзе ў мясцовым парку Santakos ўзначаліць нядзельную святую Імшу, якая завершыцца супольнай малітвай «Анёл Панскі».

Візіт Папы ў Літву - унікальная магчымасць для католікаў Беларусі сустрэцца з Пантыфікам. Упершыню Францішак будзе так блізка - літоўская сталіца знаходзіцца літаральна ў 40 км ад беларускай мяжы. Таму аўтобусныя пілігрымкі ў Літву запланаваны з многіх гарадоў Беларусі.

Last modified onСерада, 01 Жнівень 2018 10:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць