BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каляндар галоўных каталіцкіх святаў у 2019 годзе

Папялец - 6 сакавіка, таму Жаночы дзень католікі не змогуць святкаваць. Вялікдзень - 21 красавіка

Публікуем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле ў 2019 годзе. Пераносаў, як у 2018 годзе, не будзе - усё адбудзецца ў традыцыйныя даты. Папялец, пачатак Вялікага посту, пройдзе 6 сакавіка. Гэта значыць, што Жаночы дзень, 8 сакавіка, католікі не змогуць адзначаць застоллем і весялосцю: на гэтую дату прыпадае першая пятніца Вялікага посту - дзень пакаяння, сузірання Крыжовага шляху, асаблівых малітваў і посту.

Вялікдзень католікі адсвяткуюць 21 красавіка. Пачатак Адвэнту адбудзецца 1 снежня.

Тлустым шрыфтам выдзелены ўрачыстасці, якія могуць прыпадаць на буднія дні, але так як і ў кожную нядзелю, удзел у Імшы і ўстрыманне ад працы для вернікаў у гэтыя дні абавязковыя.

Святой Багародзіцы Марыі - 1 студзеня

Аб'яўленне Пана (Тры Каралі) - 6 студзеня

Хрост Пана - 13 студзеня

Ахвяраванне Пана - 2 лютага

Папялец (пачатак Вялікага посту) - 6 сакавіка

Святога Юзафа - 19 сакавіка

Звеставанне Пана - 25 сакавіка

Пальмавая (Вербная) нядзеля - 14 красавіка

Вялікдзень - 21 красавіка

Свята Божай Міласэрнасці - 28 красавіка

Унебаўшэсце Пана - 30 траўня

Спасланне Святога Духа (Пяцідзесятніца) - 9 чэрвеня

Найсвяцейшай Тройцы - 16 чэрвеня

Цела і Крыві Хрыста - 20 чэрвеня

Найсвяцейшага Сэрца Езуса - 28 чэрвеня

Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі - 29 чэрвеня

Святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня

Перамянення Пана - 6 жніўня

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі - 15 жніўня

Нараджэнне Божай Маці - 8 верасня

Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня

Дзень усіх святых - 1 лістапада

Хрыста Валадара - 24 лістапада

Пачатак Адвэнту - 1 снежня

Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 снежня

Божае Нараджэнне - 25 снежня

Святой Сям'і - 31 снежня

Last modified onАўторак, 11 Снежань 2018 12:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць